Вітаю, дарагія сябры!
Прыйшла зіма, набліжаюцца чароўныя святы. І таму мой пост - пра ЦЕПЛЫНЮ. Пра тую цеплыню, якая яднае, поўніць сэрца ХАРАСТВОМ і ДАБРЫНЁЙ; пра тую самую цеплыню, якой хочацца падзяліцца з дарагім чалавекам і якая нязменна жыве ў кожным з нас, хоць часам і падаецца, быццам яе не хапае...
Дык вось: ёсць цудоўны спосаб падарыць цеплыню дарагому чалавеку і памножыць сваю ўласную. І тут я магу паспрыяць😊
Цацкі, якія я шыю з любоўю, выклікаюць усмешку замілавання і грэюць душу. І рукі таксама грэюць, бо выкананы з натуральных тканінаў (воўна, бавоўна) з выкарыстаннем найлепшых напаўняльнікаў (сінтэтычны "лебядзіны пух").
Мілыя Калядныя Гномікі на фота - першыя з маіх новых сяброў, якія з радасцю напоўняць ваш дом цеплынёй і чаканнем цудаў. Гэта не проста сувенір, а САПРАЎДНАЯ ЦАЦКА, з якой можна адпраўляцца ў захапляльны свет гульняў: усе дэталі вырабу трывала змацаваныя; а шапка і папруга здымаюцца😊
Я шчыра веру, што Калядны Гномік можа стаць не толькі аздобай дома, але і вашым сапраўдным сябрам!
Дзяліцца цеплынёй - гэта так прыемна!🤗🤗🤗
P.S. Я працую і над іншымі цацкамі (снегавікі, эльфы, лялькі) і з рознымі матэрыяламі (ёсць веганская лінія).
З радасцю адкажу на вашы прапановы і пытанні ў АСАБІСТЫХ паведамленнях.
Добрых святаў!🎅🌲❄☃️